Ніва № 44 (3155), 30 кастрычніка 2016 г.

Калоднэр з Калодна

Іаанна ЧАБАН

Званю да народжанай у Калодне востраўскай матушкі Людмілы Клімук з запытаннем пра сям’ю Калоднэраў. Аказваецца, такога прозвішча яна ніколі не чула. Даведаўшыся, што патомак калодненскіх Калоднэраў збіраецца наведаць яе родную вёску, хутка тэлефануе сям’і і просіць прыняць гасцей.

Павел Калоднэр з’язджае на бацькаўшчыну ўпершыню, якраз на свята Сукот — панашаму Кучкі. У гэтым годзе адзначаецца яно з 15 да 22 кастрычніка. Гэта сёмае, апошняе свята, падоранае ізраільцянам самым Богам. Кулінарнае свяшчэннадзеянне, абавязкова з лімонам, адбываецца ў малых драўляных паветках, пабудаваных у прыхатнім агародзе. Кучкі сімвалізуюць палаткі, у якіх цягам сарака дзён пражывалі яўрэйскія бежанцы з Егіпта. Галіна Матэйчук з Гарадка яшчэ помніць гарадоцкія кучкі. Адна стаяла на панадворку суседзяў — бацькоў сяброўкі, чарнавокай Рыфкі. Цікавая свету Галіна ўвайшла ўсярэдзіну і перапалохалася. Цёмная, цесная прастора выклікала ў дзіцячай галаве самыя страшныя ўяўленні.

Выхад Паўла Калоднэра больш за саракадзённы, перадаваны з пакалення ў пакаленне. Мабыць, на бацькаўшчыну не вернуцца ніколі ні ён, ні яго дзеткі. Чаму?

Часткова таму, што гэты кароценькі візіт зразу яго ўсвядоміў, што тут даўно пра Калоднэраў забылі. Яшчэ абавязковы здымак з дарожным знакам «Калодна». Другі — задам да камеры, а перадам да ўказальніка па другім баку вуліцы «Калодна — канец». На гэтым апошнім здымку Павел адыходзіць. Ніякага Калодна для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF