Ніва № 44 (3155), 30 кастрычніка 2016 г.

Сямейная сугучнасць галасоў

Міра ЛУКША

Конкурс «Пявучыя сем’і» — найнавейшая ініцыятыва Беларускага грамадскакультурнага таварыства, якое сёлета адсвяткоўвае сваё шасцідзесяцігоддзе. Ужо трэці раз запар у сядзібу Галоўнага праўлення, што ў Беластоку па вуліцы Варшаўскай 11, пасля поўдня збіраюцца аматары беларускай песні, для якіх гэта яшчэ адна сустрэча з роднай песняй. Сярод іх ёсць таксам дэбютанты, як спадарыня Марыя Назарук, у дзявоцтве Лянкевічанка, з Гуран, якую 23 кастрычніка проста з прагулкі ў парку захапіла на любімую імпрэзу яе знаёмая, спадарыня Оля Лашчук. «Не маю шмат знаёмых. Мае сябрыкатолікі паўміралі, няма з кім выйсці, аднаму неяк няёмка. Калі чалавек не ведае, што будзе нейкая файная імпрэза, дык і не прыйдзе. А Оля ўзяла мяне пад руку і прывяла. Я і не ведала, што гэта такая харошая імпрэза! Спадзяюся, што будуць наступныя, і я іх ужо не прапушчу!».

Не прапускаюць гэтага мерапрыемства, якое, спадзяемся, не знікне з календара беларускіх культурных імпрэз, такія вечныя аніматары роднай культуры, як Люба Гаўрылюк з Козлікаў. Яна сёлета прыехала з дачкой Алай Каменскай і сяброўкай з «Крыніцы» Галенай Каменскай ды яе ўнучкам Якубам Федаруком. Бойкі хлапчынка, вучань трэцяга класа ПШ у Заблудаве, выступае ў гурце «Рыбалкі» з Рыбалаў. Шасцёх хлопчыкаў. Дзяўчаткі — у «Росах». Куба — у касцюме «рыбалкоўскім». Ляжыць на ім як на падбор. Спраўны хлапец! І як хораша, сугучна з бабуляй, спявае пасвойму! Са старых «Рыбалоўцаў» жывуць яшчэ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF