Ніва № 44 (3155), 30 кастрычніка 2016 г.

Гібрыдная гідра

Яўген ВАПА

На мінулым тыдні з вялікай зацікаўленасцю пайшоў я паслухаць дыскусію пра сённяшнія гібрыдныя войны, арганізаваную Рэгіянальным асяродкам міжнароднай дэбаты — няўрадавай структурай, якая фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Польшчы. Гэтым разам арганізатары на месца дыскусіі выбралі актавую залу Беластоцкага ўніверсітэта па вуліцы Сьвярковай. Дакладчыкамі перад беластоцкімі студэнтамі і вучнямі сярэдніх школ выступілі агульнавядомы ў Польшчы і свеце спецдэсантнік генерал Раман Полька і дырэктар тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская. Як выявілася ў ходзе сустрэчы, іхняе знаёмства працягваецца з часоў балканскіх канфліктаў, калі спадарыня Агнешка была карэспандэнткай Польскага тэлебачання, а тады яшчэ не генерал Полька камандаваў польскімі міратворчымі вайсковымі часцямі.

Узаемадзеянне вайскоўцаў і журналістаў у час ваенных канфліктаў заўсёды заканчваецца пытаннямі: што дазволена сказаць, а дзе ўжо пачынаецца вайсковая цэнзура; што ёсць праўдай у ваенных паведамленнях, а што прапагандай; ці журналісты ў сваіх карэспандэнцыях не становяцца толькі трансмітарамі зверху і загадзя падрыхтаваных аддзеламі контрразведкі і інфармацыі прэпараваных матэрыялаў, якія патрэбныя дзеля палітычных інтарэсаў, а не журналісцкай праўды. Менавіта перанос гэтай жа інфармацыйнай вайны на кожны дзень нашага мірнага жыцця, у спалучэнні з ужо праслаўленымі, зялёнымі чалавечкамі і ёсць менавіта той гібрыднай вайной. Без класічнага, збройнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF