Ніва № 44 (3155), 30 кастрычніка 2016 г.

Малпіна ліхаманка

Міраслаў ГРЫКА

Малпіна ліхаманка распаўзлася амаль па ўсім свеце. Такім чынам мы маем справу з пандэміяй. Гэта захворванне, як калісьці памор, чорная чума, пранца ці ВІЧ не ведаюць меж, не шкадуюць ні бедных, ні багатых грамадстваў. Ліхаманка трасе амерыканцаў, палякаў. Венгры ліхаманкавыя ўжо так доўга, што хвароба перайшла ў своеасаблівую назву — «арбаніцу». У Турцыі, у сваю чаргу, гэта «эрдаганіца». Магчыма, польскую мутацыю трэба назваць «качаравіцай». Альбо «пісавіцай». Справа сапраўды не ў назове, але сімптомах захворвання. Яны аднолькавыя ўсюды. Выяўляюцца нездаволенасцю грамадства са статускво — на палітычным, культурным і эканамічным узроўнях, бунце супраць эліт. І гэта неабавязкова толькі кіруючых эліт. Той бунт, здаецца, антысістэмны — калі мы маем на ўвазе «сістэму» як штосьці старое, зношанае — і звязана яно з неабавязкова сфармуляванай у калектыўнай свядомасці неабходнасці радыкальных змен — якімі б яны былі. І нават калі ў апакаліптычным вымярэнні, як гэта праявілася ў глабальнай істэрыі 2012 года. Ці цяпер — ва ўніверсальным страху перад «чужымі». «Чужыя» ў гэтым кантэксце з’яўляюцца зямныя імігранты — няшчасныя выгнаннікі са сваіх краін з за рэлігійнай ці культурнай вайны — якія пайшлі на сутыкненне з сытай цывілізацыяй «белых» хрысціян, як і незямныя. Пры гэтым спектр «чужароднасці» досыць шырокі. Пачынаючы ад астэроідаў, блукаючых катастрафічна блізка да Зямлі і незвычайнай гіперактыўнасці Сонца, што прыводзіць да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF