Ніва № 44 (3155), 30 кастрычніка 2016 г.

Джон Макейн канец эпохі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У кожнай дзяржавы ёсць свае пункты адліку. Часам за гістарычнымі яркімі падзеямі, нейкімі эфектнымі датамі, час сапраўднага пералому застаецца незаўважаным. А часам усё відавочна і прагназуецца наперад на дзесяцігоддзі, а то і больш. Такая відавочнасць была, прыкладам, са зменай у Расеі ельцынаўскай эпохі на пуцінскую. Усё зразумела было ўжо пасля пару тыдняў кіравання новага ўладара Крамля. Многія пра гэта пісалі, адзінае — што доўга мы ўсе спісвалі еўрасаюзныя і амерыканскія загульванні з Пуціным на недалёкасць і неабачлівасць заходніх палітыкаў. А праўда яшчэ і ў тым, што ў аперацыях па пашырэнні ўплыву Крамля на сусветную палітыку былі шырока задзейнічаны заходнія палітыкі разнастайнага спектру, ад ультраправых да ўльтралевых. Пра гэты маштаб добра напісаў зусім нядаўна геніяльны шахматыст і расейскі апазіцыйны палітык Гары Каспараў.

Калі ж казаць пра наймагутнейшую дзяржаву сучаснага свету — Злучаныя Штаты Амерыкі, то сваю апошнюю вялізную памылку яе народ зрабіў у 2008 годзе, калі з двух кандыдатаў у прэзідэнты, выбраў дэмакрата Барака Абаму. Яго сапернік — рэспубліканскі сенатар Джон Макейн — быў якраз той асобай, якая магла істотна ўплываць не толькі на ўнутранае развіццё краіны, але і на ўсю сусветную палітыку. Але яго, на жаль, не выбралі. У маім асабістым успрыманні палітычнага свету — гэта быў бы ідэальны прэзідэнт ЗША, нездарма яго называлі другім Рональдам Рэйганам. Але зоркі не склаліся, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF