Ніва № 44 (3155), 30 кастрычніка 2016 г.

Беларускасць уключыў у сябе!

Уршуля ШУБЗДА

Хрыстафор Марыя Ружанскі. Сустрэць яго можна на дрызінавай чыгунцы, якой з’яўляецца ініцыятарам і сузаснавальнікам. Ураджэнец Гдыні, так як бацька — марак. Завяршыў вучобу на Ваеннамарской акадэміі ў Гдыні, геаграфію ў Торуні і евангеліцкую тэалогію ў Варшаве. Цяпер пачаў доктарскія штудыі на праваслаўнай тэалогіі і з’яўляецца евангеліцкім дапаможным пастарам у Беластоцкім прыходзе. Сваю бяспечную зямлю знайшоў на ўскраіне Белавежскай пушчы ў вёсцы Скупава. Хрыстафор з’яўляецца асобай, якая адкрыла беларускасць для сябе і адкрывае яе перад мясцовымі.

Відаць што карыстаешся выгодамі цывілізацыі і пастаянна мяняеш транспартныя сродкі — цягнікі, караблі, «Сейчэнта» на жалезных колах...

Учора ляцеў самалётам з Гданьска ў Варшаву. Але толькі ў якасці пасажыра.

Самалётам? Што гэта за філістэрства?

Квіток на самалёт каштаваў 12 злотых, калі на цягнік каштуе каля 30.

Ясна. А скуль канцэпцыя машыны на жалезных колах? Гэта даволі арыгінальная ідэя.

Гэты праект гіне ў цемры гісторыі. Ужо ў трыццатых гадах можна было на такім пакатацца. На польскім грунце вельмі папулярная была «Варшава» з чыгуначнымі коламі. Такая ёсць у Беластоку, такую таксама мае Таварыства з Чаромхі. У мяне гэта «Сейчэнта».

Тады можна сказаць, што гэта першае «Сейчэнта» на рэйках?

Думаю, што так як з усімі дзіўнымі рэчамі, няма адказу на гэтае пытанне таму, што калі нехта робіць штосьці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF