Ніва № 43 (3154), 23 кастрычніка 2016 г.

У палескай глыбінцы (59)

Ганны КАНДРАЦЮК

На світанні я схадзіла на возера, да любязскай царквы. Над сонным пасёлкам кукарэкалі пеўні, скрыпелі вароты, гергеталі гусі. У паветры пахла альховым дымам. Хтосьці заядла гарлапаніў на кароў. Усё гэта застаўляла думаць пра няхітры лад жыцця, засяроджаны вакол сям’і і хатняй гаспадаркі.

Самы прыгожы куток сяла з чароўнай панарамай на возера займалі дачы летнікаў. Пасля сезона напаміналі пакінутых жанчын. Веяла ад іх стомленасцю і прэтэнцыёзнасцю на лепшы смак. Бляшаныя дахі катэджаў ледзьледзь выглядалі з за высокіх платоў. Усё гэта кусалася з прыроднай адкрытасцю туземцаў, таптала іх пачуццё племянной дэмакратыі і свабоды. Мабыць, ад’езд летнікаў явіўся невыносным шчасцем, палёгкай. Урэшце была магчымасць хадзіць напрасткі, між будынкамі, старымі ляснымі сцяжынамі ...

У царкву вяла пясчаная дарога з капытнікам, ногі страглі ў глыбокім, цёплым пяску. Шэры будынак царквы патанаў яшчэ ў начной імгле, праз што напамінаў з’яву з іншага свету. Здавалася, ён лёгка плыве на шэрасталёвых хвалях возера. Папраўдзе, царква цвёрда стаяла на высокім беразе, адкрытым на чароўную панараму возера. Як нідзе, тут адчувалася адзінства вады і жыцця, ажыццяўлялася ідэя біблейскага каўчэга.

Любязская царква адрадзілася пасля пяцідзесяці двух гадоў перапынку, у 1991 годзе, пры Незалежнай Украіне. Узвялі яе на месцы легендарнай папярэдніцы, затопленай напярэдадні Вялікай айчыннай вайны.

* * (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF