Ніва № 43 (3154), 23 кастрычніка 2016 г.

З Крыма ў Крынкі

Іаанна ЧАБАН

Адна з Крыма, другая з Каўказа. Як не глядзець, цяпер яны зямлячкі — грамадзянкі вялікай Расіі. У саракагадовай Аляксандры і на дзесяць гадоў старэйшай Карыны супольны прадзед. Ніколі раней не бачыліся. Знайшлі сябе два гады таму, па інтэрнэце. Цяпер яны ў супольным паломніцтве да зямлі продкаў.

Яго пачатак у падкрынскай Грыбоўшчыне, у маленькай, пушчанскай царкве. Цёплае, 2 жніўня 2016 года. Прастольнае свята прарока Ільі — уладара грому, маланкі і дажджу, які ездзіць па небе ў вогненнай калясніцы. Царква поўная людзей, у пераважнай большасці прыезджых. Зразу пасля завяршэння службы ахайныя бабулі ў хустачках спяшаюць на мясцовы могільнік. Ідуць пакланіцца пахаваным тут прыслужніцам грыбоўскага лжэпрарока Ільі Клімовіча. Апошнія сведкі эпохі цудаў. Дочкі выратаваных ад бяды славутым прарокамсамазванцам. Размаўляюць не патутэйшаму, на дыялектах далёкага Бельска і Гайнаўкі. Сваім «прарок» чамусьці ніколі не дапамагаў.

Народжаная на Крыме Аляксандра размаўляе ў асноўным паруску, але як трэба і паўкраінску загаворыць. Карына выдатна валодае рускай, украінскай, беларускай і польскай мовамі. Пасля спроб выкручвання майго языка ва ўкраінскім напрамку, пераходзім на найбольш папулярную рускую. Ні адна, ні другая ніколі не чулі пра Ілью Клімовіча і, праўду кажучы, не вельмі іх гэтая гісторыя цікавіла. Асноўнае — наведаць магілы продкаў, якія спачываюць на невялікім прыцаркоўным могільніку. Маленькі, мураваны крыж, без (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF