Ніва № 43 (3154), 23 кастрычніка 2016 г.

Чыгуначны pic-nic

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У эпоху глабалізацыі неяк падзеравенску выглядала б адварочвацца ад яе, ставіцца да яе плячыма. Таму вось і палова загалоўка да тэксту на глабальнай мове. Да таго ж падзеленая тая палова на склады, каб выглядала больш аналітычна.

А цяпер крыху больш meritum. Міра Лукша атрымала ад бургамістра Міхалова запрашэнне на чыгуначны пікнік у Саколі, што ў Міхалоўскай гміне. Паколькі сама Запрошаная была запрошана на паралельнае кампанейскае мерапрыемства ў свае родныя Баравыя, дык Саколе запрапанавала мне. Тут адзначу, што па вялікай верагоднасці тапонім Баравыя выводзіцца ад бору, ад шыпулькавага лесу паўночнай памяркоўнай кліматычнай зоны, якая, магчыма, што з таго самага кораня, называецца таксама барэальнай. А шыпулькі калючыя, як і бор, што ў бормашыне...

А цяпер яшчэ больш meritum. Шчыра прызнаюся, што не надта хацелася мне валачыся на той пікнік, бо ж пяць тыдняў раней быў там на вельмі падобным мерапрыемстве. Публічная камунікацыя нібы туды была, бо ж з Беластока яшчэ ездзіў у Саколе адмысловы поезд, але расклад курсіравання таго цягніка падаўся мне не надта зручным, таму я павалокся туды байкам. Адпраўляўся пры пагодзе, якая пасля задажджылася. У сырое надвор’е цяжка байкаваць па жвіроўках ды небяспечна па рухлівых асфальтоўках...

У зале Цэнтра мясцовага вырабу ў Саколі сабралася крыху народу, які не выглядаў на публіку; можна нават сказаць, што публікі — калі б не адна векавая пані з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF