Ніва № 43 (3154), 23 кастрычніка 2016 г.

Мае падляшскія дзевяностыя (ч.ІІ)

Юрка БУЙНЮК

Дзевяностыя гады ХХ стагоддзя былі своеасаблівым часам для пакалення народжанага ў васьмідзясятыя гады, таму што менавіта тады прыпала іх дзяцінства. Здаецца, мінула дваццаць пяць гадоў, а так шмат змянілася ў нашым штодзённым жыцці. Думаю, што хаця мы не выхаваліся на камп’ютарах, смартфонах, фейсбуках, дык маем намнога больш успамінаць пра сваю маладосць, чымсьці цяперашняе пакаленне. Зараз вяртаецца мода арганізаваць канцэрты ці дыскатэкі ў стылі 90х гадоў. Мо таму, што на пераломе 7080х гадоў XX стагоддзя нарадзілася найбольш дзяцей, чымсьці зараз. Гэта быў своеасаблівы час у попкультуры, беларускай літаратуры і музыцы. Тады ў Польшчы памяняўся палітычны лад з камунізму на дэмакратыю. Пастараюся прыгадаць некалькі маіх і вашых асабістых сімвалаў нашага пакалення, звязаных з маёй маладосцю ды жыццём на Падляшшы.

«Зорка»

Дадатак да «Нівы», адрасаваны да беларускіх дзетак. У «Зорку» ўсім класам мы пісалі пісьмы, а «Зорка» друкавала. У красавіку 1993 года на старонках «Зоркі» я дэбютаваў сваімі першымі беларускімі вершамі. Разгадваў я зорчыны крыжаванкі і выйграў некалькі беларускіх кніг.

«Lato z Radiem»

Культавая польская радыёперадача на першай праграме Польскага Радыё, якую я слухаў штогод з 21 чэрвеня да 31 жніўня. Выходзіла яна ў эфір з панядзелка да суботы ад гадзіны 9:00 да 12:00. Вядучыя — Роман Чаярэк і Зыгмунт Гайзэр. Запрашалі яны ў госці самых вядомых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF