Ніва № 43 (3154), 23 кастрычніка 2016 г.

Эмбаргавы рыкашэт па Беларусі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

ІІІ Усходні эканамічны кангрэс, які ў верасні адбыўся ў Беластоку, быў прысвечаны шырокаму спектру гаспадарчых праблем. Паколькі паслядоўнасці эканамічнага эмбарга на Расію прынеслі вельмі крутыя складанасці для беларускай эканомікі, пра іх менавіта папрасіў я сказаць больш удзельніка Кангрэса, лідара беларускіх прадпрымальнікаў

Уладзіміра КАРАГІНА.

— Любыя рэгіянальныя канфлікты заўсёды закранаюць суседнія краіны, закранаюць людзей. Мудрасць палітыкаў заключаецца ў тым, каб не дапускаць да канфліктаў. Самае дурное гэта біцца, ваяваць, праліваць кроў. Мы нават у страшным сне не маглі прадбачыць, што такія падзеі пойдуць ва Украіне. Беларускае грамадства вельмі блізка ўспрымае лёс брацкага славянскага народа. Да таго ж Украіна — наш эканамічны партнёр. У самой Беларусі ваеннага канфлікту няма, але гэтая сітуацыя вельмі сур’ёзна адбіваецца на эканоміцы. Наш тавараабарот з Украінай да канфліктных дзеянняў даходзіў да сямі мільярдаў долараў. Мы прадавалі ва Украіну многа сельскагаспадарчай тэхнікі, многа бытавых прыбораў, бытавую хімію і г.д. Але калі ў дзяржаве канфлікт, калі дэфіцыт бюджэту, калі там абвальваецца валюта, натуральна, што зніжаецца пакупная здольнасць насельніцтва і ў выніку маем зараз тавараабарот з Украінай парадку ў тры мільярды долараў — мы рэальна страцілі чатыры мільярды долараў. Гэта адзін бок.

У Беларусі геаграфічны цэнтр Еўропы — возера Шо пад Полацкам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF