Ніва № 43 (3154), 23 кастрычніка 2016 г.

Крызіс беларусістыкі

Яўген ВАПА

Калі два тыдні назад пачаў я пісаць пра студэнцтва, не спадзяваўся, што гэта расцягнецца аж на тры часткі. У мінулым тыдні пісаў, што на беларускую этнафілалогію ў Беластоку не было ахвотных. Сумна, але такая праўда. Аднак кепскім весткам няма канца. На мінулым тыдні прыйшлі яны з Варшавы. Як паведаміла Ніна Баршчэўская, кіраўнік Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта ў інтэрв’ю для Радыё Рацыя, упершыню за шэсцьдзясят гадоў на першы курс другога роўню (магістратура) не набралася пяці ахвотных, каб адкрыць там навучанне. Хачу ў гэтым месцы аддаць голас прафесар Ніне Баршчэўскай, бо лічу гэта вельмі важным, каб зразумець, у якім тупіку апынулася ўся беларусістыка ў Польшчы.

* * *

«У Варшаўскім універсітэце на Кафедры беларусістыкі пачаўся новы навучальны год. 47 чалавек пайшло на першы курс бакалаўрыяту, хаця кіраўнік Кафедры прафесар Ніна Баршчэўская адзначае, што невядома, колькі з іх застанецца, а колькі прыйшло толькі па пасведчанне студэнта. А вось на першы курс другога роўню (магістратура) людзей не набралася дастаткова, працягвае спадарыня Баршчэўская:

— Было замала кандыдатаў, і ў сувязі з гэтым мы не маглі адкрыць першы курс другога роўню. А гэта значыць, што з магістарскімі студыямі ў нас праблемы. У сувязі з гэтым я звярнулася да рэктара з просьбай, каб дазволіў нам правесці яшчэ адзін набор у лютым, з наступнага семестру. Калі нам удасца прыняць як мінімум пяць чалавек, то (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF