Ніва № 43 (3154), 23 кастрычніка 2016 г.

Шымпанзэ ў шкарпэтках

Міраслаў ГРЫКА

Мой вельмі арыгінальны знаёмы кажа, што людзі з маленькай галавой па прыродзе рэчаў хутчэй і больш эфектыўна думаюць. Я падкрэсліваю той факт, што ён мае вялікую «беларускую» лабэсіну і да дурняў яго не прылічыш. Усё ж ён настойвае на сваім, сцвярджаючы, што калі носьбітам думак з’яўляюцца электрычныя імпульсы, якія прабягаюць па сетцы нейронаў нашага мозгу, дык з за таго, што чым меншы мозг, тым больш кароцяць свой шлях, фінішам якога з’яўляецца канкрэтна думка. Не ўдаючыся, вядома, у яе змест. Таму што яна можа, вядома, быць гэтак жа абстрактнай, як прагматычнай. І нават выраджанай, альбо высакароднай. Альбо ўтапічнай, альбо рэальнай. Альбо бесталковай, альбо творчай. Ва ўсякім выпадку, мой сябар давярае больш малой, чым вялікай галаве. Тут выкарыстоўвае прыклад бліскучага Анатоля Франса, французскага аўтара з пералому ХІХ і ХХ стагоддзяў, лаўрэата Нобелеўскай літаратурнай прэміі за 1921 г., якога невялікая, але фасонная галоўка хавала ў сабе мозг, які важыў нават менш, чым мозг шымпанзэ, таму што толькі каля 700 грамаў. Гэта прыкладна напалову менш, чым вага сярэдняга чалавечага мозгу, разлічанага на паўтара кіло. Не кажучы ўжо пра «рэкардсменаў» такіх як, напрыклад, Іван Сяргеевіч Тургенеў, класік рускай літаратуры і майстар псіхалагічнага аналізу, які меў «łeb jak sklep». Змяшчалася ў яго чэрапе больш чым тры кілаграмы мозгу. На жаль, на прыклад Тургенева мой сябра паціснуў плячыма. «Гэта ўсяго толькі выключэнне, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF