Ніва № 43 (3154), 23 кастрычніка 2016 г.

Супраць смерці

Віктар САЗОНАЎ

З 5 кастрычніка ў Беларусі праходзіў традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, мерапрыемствы якога адбываліся пад лозунгам „Смяротнае пакаранне — незваротнае”. Праваабаронцы і грамадскія актывісты падрыхтаваліся да гэтай даты належным чынам. Былі зацверджаны мерапрыемствы і графікі іх правядзення, а выказванні, аналітыка, развагі і праведзеныя акцыі шырока асвятляліся ў сродках масавай інфармацыі. Ну а газета „Народная воля” № 75 (4122) выйшла са спецвыпускам, цалкам прысвечаным праблемам смяротнага пакарання ў Беларусі. Яго раздавалі ў розных кутках Беларусі задарма, прама ў рукі, каб давесці свае погляды да шырокіх колаў беларускага грамадства.

І даводзіць было што. На старонках спецвыпуску размясціліся выказванні на дадзеную тэматыку і адзінай пакуль што лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі ад Беларусі Святланы Алексіевіч, і неаднаразовага прэтэндэнта на гэтую прэстыжную прэмію, былога палітвязня і кіраўніка Праваабарончага цэнтра „Вясна” Алеся Бяляцкага, і каардынатара кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэя Палуды, і былога старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі Мячыслава Грыба, і музыканта Лявона Вольскага, і пісьменніка Уладзіміра Арлова. Знайшлося месца і на шырокую гутарку з Любоўю Кавалёвай — маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва.

І нават гэта не ўсё. Яшчэ статыстыка, факты, лічбы, інфармацыя, роздум... Матэрыялы падрыхтаваныя так, што тэарэтычна людзі рознага ўзросту, рознага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF