Ніва № 43 (3154), 23 кастрычніка 2016 г.

Васевы і Марусіны

Міра ЛУКША

Вася Мацкевіч з Баравых і Маруся Марчук з Масева вянчаліся ў семяноўскай царкве паўстагоддзя таму. У лістападзе 1966 года. Памятаю тую восень, бо я тады, у другім класе, з маладзейшымі Жоржыкам, Крысяй, Іркай і Генікам збіралі ім на букет апошнія познія кветкі на лугах і агародах. За нашага жыцця не было вяселля ў Баравых! Зараз у Баравых чатыры хаты, адна кінутая. Жывуць пяць асоб.

У той час яны былі «Borowyje”, цяпер Borowe, як упісана ў «Dziennik Urzędowy”, дзе ў Польшчы ў чарговы раз правілі назвы. Але адзначана там, у асобным параграфе, што скланяюцца яны іначай чым іншыя «Боровэ» ў Польшчы. Ідзеш не «do Borowego», а «do Borowych». Хай будуць тыя «Боровэ» — згадзіліся апошнія жыхары пасялення, між іншым дзеці Мацкевічаў. І не захацелі яшчэ і назвы вёсачкі пабеларуску, як і ва ўсёй Нараўчанскай гміне не захацелі: хай будзе так як усе хочуць. Яны ж — найменшая вёска ў гміне. «Асада», прысёлак Пасек, з солтысам у Баб’яйГары. Але быў час, калі яна называлася яшчэ іначай і прыналежала да іншых улад. У «Геаграфічным слоўніку Польскага каралеўства і іншых славянскіх краёў», у томе XV, частцы B на старонцы 210 стаіць, сярод пералічаных шматлікіх вёсак з такой самай назвай: „Borowiki! os., pow. prużański, 4 okr. pol., gmina Masiewo; 63 w. od Prużany”.

— Я, быўшы хлопцам, калі не было ніякага знаку ні з аднаго боку Баравых, ні з другога, на старой табліцы наклеіў літары выцятыя з іншых табліц, паставіў яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF