Ніва № 42 (3153), 16 кастрычніка 2016 г.

У палескай глыбінцы (58)

Ганны КАНДРАЦЮК

Наталля Шклёда за чатыры дні выдавала замуж старэйшую дачку. І хоць вяселле ладзілі ў Луцку, усе хатнія справы круціліся вакол сямейнай падзеі. Я сама адчувала вялікі дыскамфорт. Забіраць час у такі момант — звычайнае нахабства. У галаве бліснула ідэя, каб перакласці сустрэчу на іншы тэрмін.

Прыпрыпяцкія людзі не выпусцяць госця з пустымі рукамі. Яны адразу адсунуць свае справы і абавязкі набок, каб служыць гасцінай і дапамогай.

Сваё значэнне меў яшчэ Беласток, які ў сям’і Шклёдаў явіўся паўміфічным і родным месцам.

— Мой дзед ад Беластока, — адзначыла гаспадыня, — дакладна з сяла Парослы.

Такая нечаканасць! У хату Шклёдаў я з’явілася, каб высветліць варажскія сляды ў Лебязі. А тут сустракае мяне асоба, жыва зацікаўленая беларускімі слядамі на Беласточчыне.

— А прозвішча Шклёда — па мужу, — удакладніла гаспадыня, — ён родам са Свалавіч. Гэтае сяло вядомае з за архаічнай палескай забудовы, з арнаментамі і саламянымі стрэхамі, бездарожжаў і абязлюдзення. Што там яшчэ цікавага? Калісь працаваў паром на Прыпяці ды шмат людзей займалася спекуляцыяй. Ну, набывалі ўсякі тавар у Пінску і прадавалі па лепшай цане ў наваколлі. Нават мая цешча гэтым займалася....

Каб больш рэальна прадставіць месца, адкуль Шклёды, Наталля Іванаўна паказала мне варэньку, наплечны кошык, сплецены ўручную з лыка, у якіх туземцы насілі тавары і плады з поля. Зграбны кашэль пахнуў яшчэ свежай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF