Ніва № 42 (3153), 16 кастрычніка 2016 г.

Залатое вяселле ў Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

У сераду, 28 верасня, у банкетнай зале „Маэстра” ў Орлі адбылася ўрачыстасць уручэння медалёў 50годдзя з дня шлюбу. Пары юбіляраў ды іх шматлікія сем’і сустрэліся з уладамі Арлянскай гміны. Былі слёзы расчуленасці, букеты кветак, сувеніры, шампанскае і салодкі банкет.

Пасля прайграння фрагменту марша Мендэльсона, сакратар Гміннай управы Ірэна Адзіевіч сказала:

— Шаноўныя юбіляры, шаноўныя сабраныя. З вялікай радасцю вітаю ўсіх вас ад імя гаспадара сённяшняй сустрэчы — спадара Пятра Сэльвесюка — войта Арлянскай гміны, ад імя старшыні Гміннай рады спадара Аляксандра Кліна, ад імя намесніцы загадчыка Загса спадарыні Катажыны Дабрачынскай ды ад уласнага імя на ўрачыстасці 50годдзя шлюбнага жыцця. Як сцвердзіў Канстанты Ільдэфанс Галчынскі, „пакахаць гэта не ўсё, трэба яшчэ ўмець прыняць гэту любоў у рукі і пранесці яе цераз усё жыццё”. Гэта вам удалося. Пяцідзясятая гадавіна заключэння сужонства, г.зв. залатое вяселле, гэта незвычайны юбілей, гэта сімвал сямейнай вернасці і любві, гэта доказ узаемнага зразумення сутнасці сужэнства, гэта прыклад для пераймання маладым пакаленнем. Шаноўнае спадарства, за згоднае сямейнае сужыццё, за высілак і ахвярнасць дзеля дабра сваіх сем’яў атрымліваеце ад Прэзідэнта Рэчы Паспалітай па прапанове войта Арлянскай гміны медалі за многагадовае сямейнае сужыццё.

Перад афіцыйным актам адзначэння войт Пётр Сэльвесюк сказаў:

— Паважаныя юбіляры, шаноўнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF