Ніва № 42 (3153), 16 кастрычніка 2016 г.

„Цаглінкі” — зноў найлепшыя ў Польшчы!

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пра новы поспех фальклорнага калектыву „Цаглінкі” з Ляўкова папрасіў я расказаць салістку ансамбля Людмілу МАКСІМЮК з БельскаПадляшскага.

У днях 29 верасня — 2 кастрычніка адбыўся ва Влацлаўку XVII Агульнапольскі агляд мастацкага руху сеніёраў, інакш званы Сеніярадай або АРСам (ARS — Artystyczny Ruch Seniorów). Конкурсныя слуханні доўжыліся тры першыя дні, а 2 кастрычніка адбыўся галаканцэрт, на які закваліфікавана 29 выканаўчых суб’ектаў; усіх выканаўчых адзінак было 72, у тым ліку 52 калектывы, 13 салістаў і адзін дуэт. У ліку калектываў былі танцавальныя і тэатральныя калектывы, бо АРС ахоплівае розныя мастацкія формы. Калектыў „Цаглінкі” выступаў у катэгорыі фальклору. Сёлета былі ўнесены змены ў рэгламент, дапускаючы да ўдзелу ў гэтай катэгорыі нават дзяцей; тут маглі выступаць шматпакаленныя калектывы, а не толькі „55+”, як было дагэтуль. Нам гэта паспрыяла, мы пакарысталіся гэтым, бо з намі магла выступіць Паўліна Драўноўская. Яна была нам вельмі патрэбная, у яе выдатнае сапрана — я гэта чую, калі стаю побач яе.

Агляд адбываецца з 1979 года, з 1994 года праз два гады, а раней, бадай, што праз тры; сёлета быў сямнаццаты. Раней адбываўся ён у Быдгашчы, але сёлета ва Влацлаўку, у глядзельнай зале Цэнтра культуры „Бровар Б”. Будынак былога бровара, прыгожа абноўлены, вялікі, прасторны, вялікая зала, добрая акустыка, цудоўна было там выступаць. Былі прадстаўнікі адзінаццаці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF