Ніва № 42 (3153), 16 кастрычніка 2016 г.

Мае падляшскія дзевяностыя

Юрка БУЙНЮК

Прачытаў я кнігу «Disco polo, Wiedźmin i gumy kulki czyli III RP oczami Niekrytego Krytyka» папулярнага інтэрнэтнага шоўмена, радыёжурналіста, абітурыента англійскай філалогіі Мацея Фрончыка. Ён пад псеўданімам Niekryty Krytyk змяшчае свае фільмы на партале YouTube, а іх людзі перагледзелі 200 мільёнаў разоў. Дзякуючы гэтым фільмам здабыў ён вялікую папулярнасць, а таксама дастаў пасаду ў адной з самых папулярных радыёстанцый у Польшчы — Радыё «Zet». Ён (1984 года нараджэння) — голас нашага пакалення, які з сарказмам, іроніяй ды вялікім гумарам у сваёй кнізе ў сімвалах апісвае 1990я гады. Тады прыпалі мае і аўтара дзяцінства ды маладосць. Вядома, кожны меў свае сімвалы дзевяностых гадоў. Таму я вырашыў прадставіць свае асабістыя сімвалы 90х гадоў, такія нашы — падляшскія і беларускія. Вось яны:

«Пад знакам Пагоні»

Першая беларуская радыёперадача, якую я слухаў ад панядзелка па чацвер ад 18:45 па 19:00, у пятніцы ад 18:30 па 19:00, у суботы ад 18:30 па 19:00, а ў нядзелі ад 8:30 па 9:00. Гэта было акно на наш беларускі свет. Там былі навіны з Беласточчыны і з Беларусі. Перадачу вялі Юрка Ляшчынскі, Яраслаў Іванюк, Уладзіслаў Праховіч і Марк Заброцкі. Кожная перадача мела сваю тэматыку і свой стыль. Асабліва я любіў слухаць перадачы Уладзіслава Праховіча, які браў інтэрв’ю ў беларускіх гуртоў. Можна было пачуць новыя беларускія песні гуртоў з Падляшша і Беларусі. Перадачы «Пад знакам Пагоні» я слухаў на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF