Ніва № 42 (3153), 16 кастрычніка 2016 г.

Дзяды. Брэсцкая крэпасць

Іаанна ЧАБАН

Некамфортна аглядаецца тэатр у кіно. Пераканаліся аб гэтым госці апошняга мерапрыемства, зладжанага ў рамках сёлетняга Тэатральнага фестывалю «Одэ». Мова пра відэазапіс спектакля Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы «Дзяды. Брэсцкая крэпасць» ад 810 верасня 2015 года.

Не пра камфорт гледача тут ідзе, а пра высакародныя мэты. Гэты своеасаблівы мастацкі эксперымент узнік з патрэбы захавання беларускага перакладу вялікага твора Адама Міцкевіча і нецэнзураваных тэкставых дабавак датычных сучаснасці аўтарства Патрыцыі Даловы.

— Цікава, якімі былі б сённяшнія загаворы (гусла), хто быў бы іх героем, — задумваецца рэжысёр спектакля Павел Пасіні.

Серж Мінскевіч і Сяргей Кавалёў шэсць гадоў перакладалі тэкст. Немалы кусок жыцця, таму і вынік іх працы можна назваць жыццёвым. Акцёры Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы думалі, што гледачам, пераважна рускамоўным, будзе ён незразумелым. Ім самім прыйшлося вывучаць на гэтым спектаклі сваю мову. Цяпер ганарацца. «Цёмна людзі, глуха людзі, штосьці будзе, штосьці будзе». Гэта вяртанне да пачутага яшчэ Міцкевічам арыгіналу. Трансовая рытміка і фанетычная кампазіцыя гэтай фразы — складовай другой часці «Дзядоў», завяршаючай «Дзяды. Брэсцкую крэпасць», разагравае акцёраў, быццам футбалістаў перад фінальным матчам. Яна выдатна суіснуе з выкарыстанай у спектаклі так характэрнай праваслаўнай царкве на ўсходзе юрадзівасцю.

— Загаворы гэта рухаючая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF