Ніва № 42 (3153), 16 кастрычніка 2016 г.

Арыгінальная Гандзя

Міра ЛУКША

— Я напісала песню, унучак навучыў мяне рэпаваць, — кажа Ганна Садоўская, у місцы мяшаючы салат. Гандзя з ВалілДвара — майстрыхакухарка. Вырабы яе рук і фантазіі бяруць галоўныя прызы на беларускіх фэстах у Гарадоцкай гміне. Як у вершыку «Гандзя наварыла»: Пакуль пызаў наварыла, та і вершык сатварыла. Калі ласка, пакашутуйця, паднябення раскашуйця. Ой, пызулі ад Ганулі, з бульвы, мяса і цыбулі! Два гады таму на славутай Сяброўскай бяседзе Гандзіны пызы ў кулінарным конкурсе апынуліся на другім месцы, а вершык пра мерапрыемства — на трэцім. Як на дэбютантку — лепш чым выдатна. Пакуль і ў «Ніве» пакажацца вершык Ганны «Коцік і лужа», напісаны спецыяльна для малых чытачоў, паявяцца яе простыя вершыкі на польскай і беларускай мовах у інтэрнэце. На гарадоцкай мове — адзначае Ганна. Як вершык «Чалавек»: Не той чалавек е багаты, што пад небо ўзносіць хаты і залатыя мая шаты. Той чалавек багаты, каторы мая сэрца залатое, і Бог ні міная яго скромнай хаты! Пасля Ганна аднаўляе падпіску на «Ніву», якая заўжды была ў іхняй хаце ў вёсцы Валілы. Звычайна, пытаецца ў лістаношы, як гэта можна найпрасцей зрабіць, а ён і робіць ёй падпіску праз гарадоцкую пошту. «А што то людзі кажуць, што пошта не хоча пранумараваць газет, як то калісь было, што лістаноша валок па вёсках торбу поўную газет, сярод якіх штотыдзень было бярэмя «Ніў». Хочаш, то і падпішашся, і лістаноша газету прывязе нават у такую глуш, як нашы ВалілыДвор. О, прачытала я ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF