Ніва № 42 (3153), 16 кастрычніка 2016 г.

Студэнцкая статыстыка

Яўген ВАПА

У мінулым тыдні ў гэтым месцы закрануў я тэму ўзроўню вышэйшай адукацыі, асабліва ў кантэксце колькасці студэнтаў у нашай краіне. Не хапіла месца на статыстычныя даныя, каб паказаць тыя працэсы, якія адбыліся цягам апошніх дваццаці пяці гадоў. У гэтым годзе матуральныя экзамены пісала 258 тысяч вучняў звышгімназічных школ, з чаго паспяхова здало іх 80 адсоткаў абітурыентаў. Большасць з іх з пачаткам кастрычніка далучылася да студэнцкай супольнасці. А ў акадэмічным годзе 2015/2016 было іх у Польшчы звыш 1,4 мільёна чалавек. Для параўнання некалькі даных, каб наглядна паказаць як змянялася сітуацыя з колькасцю студэнтаў пасля змен у законах з пачаткам 1990х гадоў. І так навучальны год 1990/1991 — 390 409 ; 1997/1998 — 1 082 657; 2000/2001 — ужо 1 584 804 студэнтаў. Пік наступіў у 2005/2006 годзе, калі штудзіравала

1 953 832 асоб. Пасля пайшло паступовае скарачэнне ліку да сённяшняга паўтарамільённага ўзроўню. У доўгатэрміновым, дваццацігадовым прагнозе прыблізна на такім узроўні расцэньваецца колькасць студэнтаў у Польшчы. На фоне іншых краін Еўрасаюза ў Польшчы наглядаецца вельмі высокі адсотак людзей, якія паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Ва ўзроставай групе 2024 гадоў 9 на 10 асоб вучыцца, калі ў іншых еўрасаюзных краінах сярэдняе арыфметычнае гэта 82 адсоткі.

У агульным ліку студэнтаў у Польшчы звыш 57 тысяч складаюць замежнікі, значыць каля чатырох адсоткаў. Рост колькасці студэнтаўзамежнікаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF