Ніва № 42 (3153), 16 кастрычніка 2016 г.

Звычайнае жыццё

Міраслаў ГРЫКА

Гісторыя разгортваецца ў... тэрмітніку. Напярэдадні рэвалюцыі. А калі нават і не, то на мяжы хаосу. Тэрмітнік гэта сучасная дзяржава. «Чалавечая» дзяржава. Напрыклад, Польшча. Хоць гэта і не абавязкова толькі Польшча. Яна мае свае ўправы і ўстановы. Знаходзяцца там таксама штосьці такое як урад і грамадзяне, якія маюць правы і абавязкі, ідэі і ўтопіі. Ёсць там багатыя і бедныя, армія і мастацтва, а таксама рэлігія, якой аб’ектам пакланення з’яўляецца НайглыбейшаяНайплыцейшая Істота. У рэшце рэшт, памятаем, што тэрміты жывуць пад зямлёй. Яны нараджаюцца практычна сляпымі і паміраюць сляпымі. Нягледзячы на гэта, капаюць пад зямлёй штосьці накшталт гарадоў і вёсак: вуліцы, жылыя ямы, яслі і дзіцячыя сады, офісылабірынты, прадпрыемствы харчовай прамысловасці, аддаленыя вытворчыя фермы і ўсю цывілізацыйную інфраструктуру. Гаворка тут аб цывілізацыі тэрмітаў (кузурак, насякомых), не людзей. Так ёсць у рэальнасці, хоць і больш у нашым уяўленні. Толькі што наша ўяўленне выяўляецца ў чалавечай форме. У адваротным выпадку мы не ў стане ўявіць сабе многіх светаў, якія суіснуюць паралельна з нашым — знакаміта сарганізаваных пчолы і адухоўленых сланоў. Такім чынам малявалі свет багоў старажытныя грэкі і рымляне, прыдаючы іх неспасціжнай боскасці чалавечыя рысы. Таксама старазапаветны Госпад гневаецца або шукае помсты, радуецца і, радуючыся, адпускае людзям няшчасці. Так яго малявалі людзі ў мінулым. І цяпер. Гэта зруб аповеду аб абшчыне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF