Ніва № 42 (3153), 16 кастрычніка 2016 г.

У дарозе

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У доўгай дарозе заўсёды ёсць час падумаць, паразважаць, пра нешта ўспомніць, а нешта запланаваць. Калі едзеш адзін, добра памаўчаць, калі з сябрамі — пагаварыць пра многія рэчы, паспрачацца, падзяліцца ўбачаным адразу.

Пашчасціла мне праехацца ў мінулыя выходныя амаль праз усю Беларусь — ад заходняга Гродна да Мазыра, што на паўднёвым усходзе краіны. Калі казаць пра геаграфію паводле сённяшняга адміністрацыйнага падзелу — то праз Гродзенскую, Брэсцкую і Гомельскую вобласці, пераважна па землях Палесся. Праехаць амаль праз дзясятак раённых цэнтраў і мноства іншых, больш дробных паселішчаў. У нашых суседзяў за ўсходняй мяжой, як ведама з літаратурнай класікі, дзве праблемы: дарогі і дурні. У Беларусі дарогі якраз добрыя, лепшыя чым у бальшыні сумежных дзяржаў. А галоўныя дзве бяды — таксама дурні і ўсходнія суседзі. Класік нашай літаратуры пісаў, што ўся бяда ад дурнога і кепскага начальства. А начальства гэтае ўжо трыста гадоў — альбо чужынцы, альбо мясцовыя манкурты. Гэта асаблівая катэгорыя людзей — іх кіраванне скіравана выключна на захаванне сваёй улады і на тое, каб не даць развівацца іншым. А калі няма палітычнага выбару, няма эканамічнай канкурэнцыі, няма спабору ідэй — толку не будзе. І так ва ўсіх сферах, і ў прыватнасці турыстычнай, пра якую і хочацца пагаварыць.

Прыязджаеш, прыкладам, у якінебудзь айчынны турыстычны цэнтр — і цікавых аб’ектаў шмат, і музеі створаны, і нават указальнікі з’явіліся. Але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF