Ніва № 42 (3153), 16 кастрычніка 2016 г.

Круглы год без падручнікаў па беларускай мове

Уршуля ШУБЗДА

Закон аб сістэме адукацыі прадугледжвае, што школа і грамадская ўстанова „спрыяе вучням захоўваць пачуццё нацыянальнай, этнічнай, моўнай і рэлігійнай тоеснасці, у прыватнасці вывучэнне мовы, гісторыі і культуры» (арт. 13 абзац 1). Менавіта гэта школьніцтва з’яўляецца той прасторай, у якой закладзены культурны лёс меншасці. Без падтрымкі адукацыі меншасці з боку дзяржавы паступовае знікненне многіх нацыянальных і этнічных меншасцей з’яўляецца непазбежным працэсам.

Фінансаванне асветы, падручнікі на мове меншасцей, метадычная кансультацыя — гэта агульныя пастулаты, якія з’яўляюцца прынцыповымі ў стратэгіях развіцця адукацыі нацыянальных меншасцей у Польшчы. Хаця беларуская стратэгія, пасля першай — літоўскай, прынята была 13 гадоў пазней, у 2014 годзе, абнадзейвала і давала шырэйшыя магчымасці развіцця ў галіне адукацыі. Аднак застаецца пытаннем ці беларусы сапраўды могуць лічыць прынятую стратэгію поспехам, калі ў кулуарах гаворыцца аб недахопе асноўнай адукацыйнай «прылады» — падручнікаў.

Гэтую небяспеку бачаць таксама бацькі, дзеці якіх вывучаюць беларускую мову. Менавіта яны звярнуліся ў рэдакцыю «Нівы» з праблемай недахопу падручнікаў для трэцяга класа пачатковай школы. А праблема аказваецца даволі вялікай. Здараецца, што настаўнікі, якія маюць адзін падручнік на цэлы клас, ксеракапіруюць вучням патрэбныя на заняткі тэмы. Школа ў Міхалове ратуецца планшэтамі, закупленымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF