Ніва № 41 (3152), 9 кастрычніка 2016 г.

Урок гісторыі, геаграфіі і ... уражлівасці.

Мікола ВАЎРАНЮК

Памёр Шымон Перэс — адзін з апошніх бацькоўзаснавальнікаў Ізраіля, двухразовы прэм’ерміністр урада і прэзідэнт дзяжавы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (з Іцхакам Рабінам і Ясірам Арафатам) у 1994 годзе за мірныя перамовы з палесцінцамі. Гэта толькі вяршыня палітычнай дзейнасці мафусаіла блізкаўсходняй палітыкі. Раней, між іншым, ствараў узброеныя сілы Ізраіля і яго разведку, доўгія гады кіраваў адкрыта дыпламатычным ведамствам, не кажучы пра розныя тайныя місіі, як хаця б праграма па стварэнні ядзернай зброі ў цэнтры Dimona. Ці ж дзіўна, што пра смерць такога чалавека паведамілі прэсавыя агенцтвы ва ўсім свеце? Кіраўнікі дзяржаў адзін за адным слалі ў Іерусалім словы спачування. А журналісты сталі корпацца ў крыніцах і прыгадваць жыццёвы шлях памерлага.

Так было і ў Польшчы. „Шымон Перэс нарадзіўся ў польскім Вішневе, сёння на Беларусі (obecnie na Białorusi)”, — паведамляў карэспандэнт Польскага радыё, а за ім паўтаралі вядучыя навін на працягу цэлага дня. Тэлеканал ТVN 24: „нарадзіўся як Шымон Перскі 2 жніўня 1923 года ў Вішневе ў Наваградскім ваяводстве на тэрыторыі ІІ Рэчы Паспалітай (сёння Беларусь)”. Штотыднёвік „Wprost”: „нарадзіўся ў польскай мясцовасці Вішнева, у беднай яўрэйскай сям’і”. А былы прэзідэнт Лех Валенса наогул сказаў, што Шымон Перэс нездарма быў такім, бо ў яго „польскія карані”.

Гонар за выдатнага чалавека — з’ява натуральная. Ганарацца земляком менскія яўрэі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF