Ніва № 41 (3152), 9 кастрычніка 2016 г.

Чыжоўская загваздка

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Атрымаў я даручэнне з’ездзіць у Чыжы і высветліць адну сумніўную дату, якую наш чытач Ян Міхалюк падаў у сваім допісе на тэму тамашняй ваеннай даўніны. Сеў я тады ў поезд, злез з поезда ў Леўках і цераз Спічкі і Орлю апынуўся ў недалёкіх ад Чыжоў Шчытах. У ШчытахДзенцялове на лавачцы каля крыжа, што пры скрыжаванні вуліц, сядзеў пажылы мужчына. Аднак я каля яго не спыняўся, падаўся ў месца побач шчытоўскай царквы, дзе была стаяла фігура святога Яна Непамуцкага. Аглянуўшы месца, азірнуўся я за сябе і ўбачыў, што бачаны мною раней мужчына падаецца быццам у мой бок. Заглянуўшы яшчэ на стэнды перад царквою, рашыў я пачакаць, бо ж ад пажылых людзей, якія шмат што бачылі, можна сёетое даведацца. Гутарка завязалася насцярожана, бо калі я прадставіўся, што з „Нівы”, мой субяседнік прытомна адказаў, што магчыма гэта праўда, а, магчыма, што і не.

Мужчына чакаў пасярэдзіне вёскі аўтакрамы, а калі тая не прыехала, рашыў падацца на аўтобус і ехаць у Бельск. Трэба ж нешта прыдбаць для харчавання, але ў майго субяседніка была і іншая патрэба — трэба было аплаціць таксама нейкія рахункі. У Орлю блізка, але пажылому чалавеку, якога век я ацаніў недзе пад дзевяноста, бліжэй у Бельск, а дакладней — да недалёкага аўтобуснага прыпынку. Ідучы памаленьку, наколькі дазвалялі магчымасці майго часовага спадарожніка, расказаў мне ён крыху пра мясцовыя падзеі з часу апошняй вайны.

Вайна, а дакладней — нямецкае наступленне, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF