Ніва № 41 (3152), 9 кастрычніка 2016 г.

Пра савецкіх салдат, загінуўшых на Срэбрнай горцы

Ян МІХАЛЮК

Раніцай 25 чэрвеня 1941 года нямецкія салдаты ўбачылі з Чыжоў бляск узыходзячага сонца, адбіты аб шыб вайсковых машын, якімі ехалі савецкія салдаты і застраглі ў балоце на Срэбрнай горцы. Гэтае ўрочышча знаходзіцца кіламетр ад вёскі. Танкавая часць камандзіра маёра Дунаева адступала, ехаўшы ноччу ад Орлі і кіруючыся на ўсход палявою дарогаю, не маючы перад сабо ніякай разведкі. На высокі ўзгорак і стромы пад’езд Срэбнай горкі не ўсе маглі ўзабрацца. Многія салдаты, высеўшы з машын, пайшлі дарогаю ў Чыжы. Астатнія дапамагалі зачапляць нялёгкія канаты. Гул матораў было чуваць далёка. Каля сотні немцаў, якія прыехалі некалькі дзён раней у Чыжы на веласіпедах і матацыклах, занялі баявыя пазіцыі. Знялі чарапіцу з хаты Дзяніса Пракапюка, многія з іх на латах устанавілі станковыя кулямёты. Толькі чакалі, бачліва назіраючы, дзе што дзеецца. Тэлеграфіст пераказаў даныя размяшчэння савецкіх войск, каб на адзін квадратны кіламетр адначасова ўдарыла нямецкая цяжкая артылерыя 137 Палка з ваколіц Ужык, аддаленая 7 кіламетраў, а таксама яшчэ з іншых мясцін 137 Дывізія пяхоты і 448 Полк пяхоты.

Ой, было тут гора, горачка, калі неспадзявана пасыпаўся град снарадаў, асколкі, кулі і разнёсся страшэнны гууук! Быў толькі адзін выхад — жывым салдатам уцякаць жытам, хто куды мог. Адразу падняўся чорны дым. Гарэлі танкі, грузавікі, аўтамашыны, танкеткі, гарматы, разрываліся боепрыпасы. Паўтарагадзінны абстрэл (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF