Ніва № 41 (3152), 9 кастрычніка 2016 г.

Лоўля імгненняў

Іаанна ЧАБАН

Паездка ў Польшчу, калісь званую «старым домам», вынікае з чыстай цікавасці даведацца, што па ім засталося, што засталося з ландшафтаў, па якіх так тужылі ў выгнанні дзяды і бацькі. Гэтыя, якія трываюць у салодкіх успамінах прошлага, пра такі візіт нават не думаюць. Навошта ім горкае расчараванне. У інтэрнэце знаходжу запіскі з падарожжа Якава Пата. У ліпені 1989 года наведаў ён Беласток, Супрасль, Крынкі, Тыкоцін і Трэблінку. Упершыню пасля выезду ў сакавіку 1939 года. Ніколі больш не пабачыў сваёй вялікай крынскай сям’і і сяброў.

Гэта ўжо іншыя Крынкі, без сваіх жыдоў, якія ажыўлялі мясцовы гандаль і прамысловасць. У параўнанні з навакольнай чароўнай прыродай здаліся яму шэрымі і ніякімі. У 1939 годзе выязджаў з горада, пяцьдзясят гадоў пазней вяртаецца ў перарослую вёску.

— З дваццаці габрэйскіх гарбарняў, пасылаючых сваю вытворчасць не толькі ў Польшчу, але таксама ў еўрапейскія краіны, у тым ліку ў Расею і Нямеччыну, засталася толькі адна, калектыўная, і некалькі варштатаў, — піша Якаў Пат. — Рынак, дзе калісь жыццё біла крыніцай, не існуе. Вялікая плошча — сэрца горада — цяпер парк, які збівае з тропу вока ў пошуках старога рынку. На вуліцы Гарбарскай пад нумарам 11 жыла мая бабуля Мая Фінк. Гэтай хаты ўжо няма. Насупраць захавалася двухпавярхоўка сям’і мамінай сястры — Рахэлі і Баруха Тобольскіх. Усе яны сталі ахвярамі халакоста. Мясцовыя прымалі мяне сціпла, але ветліва, некаторыя абыходзілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF