Ніва № 41 (3152), 9 кастрычніка 2016 г.

Неспакойны позірк на Усход

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

(працяг, пачатак у папярэднім нумары)

У ходзе ІІІ Усходняга гаспадарчага кангрэса прадстаўнікі польскага харчовага бізнесу гаварылі пра паслядоўнасці эмбарга на пастаўкі сваіх вырабаў у Расію.

Старшыня Малочнага кааператыва „Спомлек” з РадзыняПадляшскага ў Люблінскім ваяводстве Эдвард Байко:

— Уведзенае два гады таму эмбарга на гандаль з Расіяй бадай найбольш адчуў харчовы бізнес Польшчы. Гэтае эмбарга дало чыстую прастору, амаль пазбаўленую канкурэнцыі, расійскім вытворцам харчовых прадуктаў. Кранулася там вытворчасць так раслінных, як і мясных вырабаў, яна яшчэ ў ходзе разгону, але праз некалькі гадоў можа яна цалкам заняць тую прастору, якую дагэтуль займаў там польскі харчовы бізнес. У нас поўнасцю не ўсведамляецца паслядоўнасцей гэтага эмбарга для польскай эканомікі. Ёсць суцяшэнні, што мы з эмбаргам справіліся, бо маем новыя рынкі збыту, маем Кітай і г.д. Гэта праўда, але не ўся. Эмбарга на гандаль з Расіяй гэта для нас непапраўная страта. Розніца паміж расійскім і кожным іншым рынкам заключаецца ў тым, што нашы прадукты мелі ў Расіі марачную рэпутацыю; нашы брэнды былі там вядомыя, прызнаныя і цэненыя. А з маркай звязаны грошы. Калі ідзе пра, напрыклад, малочныя прадукты, нам можа здавацца, што маем марачныя сыры. Аднак гэта не так; у шырокім свеце сыры асацыююцца з Францыяй, Швейцарыяй ці Італіяй. Нашы сыры не горшыя, аднак пра якасць у вачах спажыўца штораз часцей вырашае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF