Ніва № 41 (3152), 9 кастрычніка 2016 г.

«Одэ» — гісторыя і памяць

Уршуля ШУБЗДА

Падляшша стала месцам творчага эксперыменту, а пастаноўкі з’яўляюцца доказам свежага і арыгінальнага падыходу да мастацтва. Ужо трэці раз запар прайшоў Фестываль «Одэ», ладжаны Тэатрам Чрэво. Спектаклі, якія праходзілі ў Бельску, Гайнаўцы, Беластоку і Тэрэмісках, не толькі захаплялі мастацкім узроўнем, але перш за ўсё дыягнаставалі стан сучаснага беларускага свету. «Одэ» прыносіць забаву, аднак не такую, якая праяўляецца ў дурным смеху, але ў глыбейшай рэфлексіі, сузіранні і задаволенасці ад кантакту з мастацтвам.

Акт першы

Сёлета Фестываль «Одэ» шмат увагі прысвяціў наймалодшым. Прапаноўваў не толькі адукацыйныя спектаклі, але таксама перфарматыўныя чытанні ці майстаркласы. Прытым варта адзначыць, што ўсе прапановы прадстаўлялі высокі ўзровень. Можна сказаць, што арганізатары палічылі наймалодшых найбольш патрабавальным гледачом, які, як адзначыла арганізатарка фестывалю Іаанна Троц, ніколі не хаваецца з суб’ектыўным меркаваннем наконт пачутага і пабачанага. Таму чытанні ў праваслаўным прадшколлі ў БельскуПадляшскім не былі простым зачытваннем апавяданняў, толькі ўзбагачаным музыкай ужывую падарожжам у казачны свет і падляшскі мікракосмас, у якім гучыць свая мова. На думку Іаанны Троц, гэта вельмі важная задача, каб усведамляць тых наймалодшых, што для дыялекту ёсць месца не толькі дома, сярод сваякоў, але таксама ў публічнай прасторы — у тэатры.

— Бачу вялікую зацікаўленасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF