Ніва № 41 (3152), 9 кастрычніка 2016 г.

Забытыя ўцекачы 1915 года

Аляксей МАРОЗ

Кіназала Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы вечарам 27 верасня запоўнілася жыхарамі Гайнаўшчыны, Беластока, БельскаПадляшскага і іншых мясцовасцей. У рамках Тэатральнага фестывалю «Одэ» адбылася там прэзентацыя кніжкі Анэты ПрымакіОнішк «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы», выдадзенай на польскай мове вядомым у Польшчы выдавецтвам «Чорнае», а былыя гайнаўскія і бельскія белліцэісты, а зараз студэнты, займальна запрэзентавалі спектакль «Бежанцы», якога прэм’ера адбылася ў канцы 2014 года ў гэтай жа кіназале. Рэжысёрам «Бежанцаў» і апекуном тэатральнай групы, якая займаецца ў Гайнаўскім белмузеі і 25 разоў выступала з гэтым спектаклем на Падляшшы і па за нашым рэгіёнам, з’яўляецца Іаанна СтэльмашукТроц, арганізатарка Тэатральнага фестывалю «Одэ». Паявілася інфармацыя, што «Бежанцы» будуць паказвацца ў Гайнаўскім белмузеі апошні раз і можа таму асобы, якія не папалі на гэты спектакль раней, рашыліся прыехаць у Гайнаўку нават здалёк, каб паглядзець добрую ігру акцёраў і адчуць атмасферу бежанства. Невыпадкова прэзентацыя кніжкі Анэты ПрымакіОнішк «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы» з удзелам аўтаркі адбылася непасрэдна пасля спектакля «Бежанцы», бо гэты спектакль закранае ўсе праблемы бежанства, якія шырэй прэзентуюцца ў выданні Анэты ПрымакіОнішк «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы» і іншых кніжках пра бежанства, выдадзеных на Падляшшы.

Гайнаўскія і бельскія белліцэісты, што займаліся ў тэатральнай групе ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF