Ніва № 41 (3152), 9 кастрычніка 2016 г.

Студэнт — дурніца?

Яўген ВАПА

Прыгожыя першыя кастрычніцкія дні выклікалі ў мяне настальгію і задуменне над колішнім маім і сённяшнім часам студэнцтва. Як не круці, мінула ўжо трыццаць два гады з часу, калі я стаў студэнтам першага курса гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта. Палова васьмідзясятых гадоў у краіне не была цікавай у палітычным і эканамічным плане. Пасля ўвядзення ваеннага становішча ў 1981 г. структуры апазіцыі ледзь дыхалі, у грамадстве заўважаліся стома і недавер у якіянебудзь перамены. Добраахвотная і прымусовая эміграцыя з Польшчы ў тым часе гэта таксама неад’емная частка гісторыі тадышняга грамадства. Адток мазгоў заўсёды становіцца праблемай кожнага народа.

Менавіта пачатак майго студэнцтва супаў з нагляданнем і ўдзелам у падзеях, звязаных з трагічнай смерцю ксяндза Ежы Папялушкі, што з Акопаў каля Сухаволі, які тады ў Варшаве быў капеланам Салідарнасці. Быў ён выкрадзены бяспекай 19 кастрычніка 1984 г., цела вылаўленае 30 кастрычніка, а пахаваннеманіфестацыя адбылася ў Варшаве 3 лістапада. Гэтае забойства выклікала такую хвалю абурэння, што дало новы імпульс падпольным структурам у змаганні з камуністамі. Зразумела, з боку не заставалася студэнцкая моладзь. Наш Інстытут гісторыі быў менавіта ў тым часе адным з месцаў найбольш гарачых палітычных дзеянняў, але і дыскусій паміж студэнтамі і выкладчыкамі. Гэта менавіта вызначыла для мяне таксама і сэнс штудзіравання ў наступных гадах. Безліч пытанняў, супрацьстаўныя погляды і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF