Ніва № 41 (3152), 9 кастрычніка 2016 г.

Новая рэальнасць

Віктар САЗОНАЎ

Свет увайшоў у новую рэальнасць, у якой яму прыйдзецца існаваць бліжэйшы час. І хоць ён толькі пачаў гэта ўсведамляць, затое ўсведамленне нарастае касмічнымі тэмпамі. На падсвядомасці ўжо і раней было ўсё зразумела. Зараз да асэнсавання новай рэальнасці падключаецца ўжо і свядомасць.

Новая рэальнасць вельмі моцна адрозніваецца ад старой. Нібыта нічога новага, на першы погляд, не адбываецца. Усё засталося як і раней. Расія сварыцца з Амерыкай, Пакістан з Індыяй. Уцекачы масава пруцца ў Еўропу. У ЗША праходзяць выбары, за якімі сочыць увесь свет і ніхто не можа сказаць, хто там выйграе. У Расіі за выбарамі ніхто не сачыў, бо вынік быў вядомы заранёў, гэтак жа як і ў Беларусі, Казахстане, Узбекістане і іншых постсавецкіх рэспубліках, якія не змаглі вырвацца з вялікабрацкіх абдымкаў Крамля.

Так нібыта было і раней. Вось толькі раней была надзея, што можна ў гэтым свеце нешта змяніць, не дазволіць давесці ўсё да поўнага абсурду і канчатковага краху. Была нават упэўненасць, што здаровы сэнс і звычайная чалавечая логіка падкажуць выхад. У некаторых нават былі спадзяванні на станоўчыя якасці чалавечай натуры, якія нібыта ўласцівыя нават кепскім людзям. Я ўжо не кажу пра разлік на самы звычайны інстынкт да самазахавання, які быццам бы мусіць быць нават у самых неадэкватных лідараў.

А вось зараз ужо няма аніякай надзеі ні на дамовы, ні на перамовы, ні на паляпшэнне адносін, ні на пошукі шляхоў выхаду з тупіковых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF