Ніва № 41 (3152), 9 кастрычніка 2016 г.

Светлая Жэня з крыніцы слоў

Міра ЛУКША

Міра Лукша: — Ты выйшла ў свет з «Нівы». Пражыла шмат — і гора, і боль, і знявагу. Але засталіся ў Тваіх творах адно добрыя словы і пачуцці, журбота і сум, але і лагодная радасць і дабрыня. Калісь рэцэнзавала Твой зборнік Лада Алейнік у «Дзеяслове»: «Перад тым, як разгарнуць паэтычны зборнічак Жэні Мартынюк пад назваю „Белы гарлачык”, не ўтрымаешся, каб хвілінку не палюбавацца на выяву кветкі на вокладцы. Сярод халоднага колеру вады ў аздобе абыякавабезаблічных талерак лісцяў асабліва выразна бачыцца адзінокая прыгажосць чысцюткіх пялёсткаў безабароннага белага гарлачыка, што пакорліва гайдаеццатрапечацца на хвалях, падуладны зменлівым настроям капрызлівага ветрыку... Кампазіцыйна кніжка складаецца з трох частак. У першай акварэльнымі фарбамі пастэльных таноў выканала мастачка эцюд свету сваіх пачуццяў. Тут інтанацыі пераважнай большасці вершаў журботныя і песімістычныя. Гэта чуйнае рэха жаночых расчараванняў, страта колішніх спадзяванняў... Відавочны лейтматыў зборніка — сумная рэфлексія пра кволасць чалавечых адносінаў, інтуітыўнае прадчуванне блізкай зімы кахання. Менавіта гэты мінорны настрой агучвае радкі самотнай музыкай жалейкі, ахутвае тонкай лірычнай меланхоліяй...».

Жэня Мартынюк: — Вершы пішу, калі ёсць час і натхненне, а з гэтым бывае парознаму. Выйшлі ў мяне чатыры зборнікі лірыкі — «На парозе» (1999), «Белы гарлачык» (2004), «Ветразь успамінаў» (2010) і «Птушыны пералёт» (2015). Я вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF