Ніва № 40 (3151), 2 кастрычніка 2016 г.

У палескай глыбінцы (56)

Ганна КАНДРАЦЮК

У прыпрыпяцкай Любязі прамовіла паслядоўнасць вандроўкі. Ад пачатку мяне суправаджала легенда пра затопленыя гарады і цэрквы. Яны час ад часу выныраліся з пад вады ў выглядзе прывідаў, гукаў ці матэрыяльных знаходак як амулеты, іконы, фрагменты драўляных суднаў, крыжы ці літургічныя келіхі. Іх голас у непісьменным краявідзе грымеў абарванай драмай жыцця, што не дачакаўшы працягу ў рэальным жыцці пасялялася ў іншым вымярэнні, тобок дзесьці ў міфічным царстве пад глыбокай вадой, пад асобным, справядлівым небам. Усе мае азёры Свіцязь, Святое, Пачаеўскае, Ільбле хавалі ў тонях часцінкі залатой славы.

Сцяпан Адамавіч Аласюк, настаўнік гісторыі з Любашова, папоўніў мае падарожныя здагадкі. Кожны народ стварае міф пра залаты век. Для Палесся гэта часы ПінскаТураўскага княства, у якім значную ролю сыгралі вікінгі. Іх панаванне адлюстравалася ў легендах пра залатыя гарады ды ў назовах прыпрыпяцкіх селішчаў — Вэтлы, Лэбэты, Нобель, Ольбле, Нівель...

Адным з варажскіх цэнтраў Сцяпан Аласюк лічыў вядомы ў ХІ стагоддзі Любязь. Гарадзішча знаходзілася на востравеладдзіне, пасярод велічнага возера і выконвала ролю гандлёвай заставы на Прыпяці. Стары назоў селішча — Лэбэты. Старажылы па сённяшні дзень кажуць што од Лэбэшова до Лэбэтов (з Любашова ў Лебязь) дзве гадзіны дарогі. У якасці прыкладу, які меў даказаць скандынаўскія сляды, настаўнік назваў яшчэ эндэмічнае прозвішча, якое выступае ў прыпрыпяцкіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF