Ніва № 40 (3151), 2 кастрычніка 2016 г.

Ці хапае верыць у любоў?

Уршула ШУБЗДА

Любоў у разуменні навукоўцаў і маладых людзей на розных мовах, у розных культурах і традыцыях — гэта тэма дыскусіі, прысвечанай пытанню любові ў сучасным свеце, якая 19 верасня прайшла ў Цэнтры Людвіка Заменгофа ў Беластоку На сустрэчы, апрача сацыёлагаў, прысутнічалі прадстаўнікі розных рэлігій і веравызнанняў Падляшша. Штуршком для супольнай рэфлексіі над складанымі пытаннямі была артыстычная выстаўка «Смерць любові», якая мела паспрыяць міжкультурнаму дыялогу.

Дыскусія, якая прайшла ў Цэнтры імя Людвіка Заменгофа, тычылася формы любові ў сучасным свеце — свеце канфліктаў, барацьбы, войнаў, але перш за ўсё ставіла пытанне аб форму кахання паміж людзьмі розных веравызнанняў, якія жывуць на тэрыторыі Падляшша. Да дыскусіі былі запрошаны прадстаўнікі розных рэлігій і веравызнанняў нашага рэгіёна: рабін Іегошуа Эліс, імам Януш Александровіч, кс. Андрэй Дэмбскі, бацюшка Андрэй Місяюк, пастар Тамаш Віглаш.

Тая незвычайная сустрэча адбылася дзякуючы дзвюм мастачкам. Малгажата ВрубэльКручэнка і Дамініка Сергей паставілі перад сабою пытанне пра любоў, ладзячы ў рамках Фестывалю «Усход культуры» выстаўку ў Цэнтры імя Людвіка Заменгофа. Першая — родам з Беластока, другая — з Любліна. Абедзве парознаму зазналі жыцця на паграніччы. Падрыхтаваная імі інсталяцыя мае пакрытыя надпісамі сцены. Гэта паасобныя словы, якія выказваюць любоў, цытаты з Бібліі, Торы, Карану напісаныя на чатырох мовах: польскай, арабскай, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF