Ніва № 40 (3151), 2 кастрычніка 2016 г.

Па копных дарогах

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Расходныя дарогі ў Падазеранах. Разглядаюся ў каторую падацца. Паблізу жанчына прыглядаецца майму раздарожнаму разладу. Заблудзіў, кажу, і не ведаю ў каторую дарогу падацца, каб у Луплянку дастацца. А там, дзе Юзік жыў, пачынае мне тлумачыць, трэба павярнуць... Калі б я ведаў, дзе той Юзік жыў, то я ведаў бы і тамашнія дарогі, якая куды. Каля малачарні адыходзіць, паясняе мне жанчына, вось там недалёка. Але **ёва тая дарога, асцерагае. Ну, добра, а гэтая, што адыходзіць проста? — цікаўлюся. Яна ў Бахуры, і таксама **ёва, адказвае. І чаго ж у тыя Бахуры пхацца? — папракае мяне. А ў Луплянку, дадае выпадковая праваднічка, шчырая да радасці жыхарка Падазеран, не надта адсюль жа далёка. Ну то я ўжо паддаюся маёй пачатковай задуме і субяседнічынай апошняй падказцы. Аддаляюся і аглядаюся; жанчына таксама сочыць за маім маршрутам, махае рукою, паказваючы мне патрэбны азімут на Луплянку.

А ў лесе зноў расходныя дарогі, і ананімныя яны. І сапраўды, згодна з дадзенай раней характарыстыкай, насціл іх нецікавы — сам сухі пясок. Кіруюся ў тую больш езджалую. Дабіваюся да гасцінца, абсыпанай жвіроўкі. Заглядаю ў свае тапаграфічныя рэсурсы. І ўсведамляю, што не ў напрамку Луплянкі, толькі ў напрамку Лявоневіч выбраў я шлях у лясных лабірынтах. Калі так сталася, то хай ужо так яно і будзе, згодна з воляй ляснога лёсу.

Дарога з лесу выходзіць у поле. І гэтая польная становіцца даволі натурлівая. У прынцыпе на ёй дзёрнавы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF