Ніва № 40 (3151), 2 кастрычніка 2016 г.

V Фэст здароўя «У здаровым целе здаровы дух»

Аляксей МАРОЗ

У гайнаўскім амфітэатры і парку, які яго акружае, 4 верасня гайнаўскае аддзяленне Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія ў супрацы з бургамістрам Гайнаўкі арганізавала V Фэст здароўя пад лозунгам «У здаровым целе здаровы дух». Старэйшых гайнавян у амфітэатр прыцягнулі прапановы праверкі стану здароўя, малодшых — зацікавіла прапагандаванне здаровага ладу жыцця. Са сцэны амфітэатра, так як і падчас папярэдніх фэстаў здароўя, плылі беларускія песні ў выкананні нашых калектываў. Новым элементам мерапрыемства была прэзентацыя неапрацаванага беларускага фальклору. Пад вечар у прыгожа адрамантаваным амфітэатры запоўніліся амаль усе сядзячыя месцы. Раней гайнавяне і прыезджыя правяралі стан здароўя, аддавалі кроў, куплялі здаровае харчаванне, сувеніры, у тым ліку вырабы народных творцаў.

Фэст здароўя адкрылі Люцына Рушук, старшыня ўправы гайнаўскага аддзялення Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія, духоўны апякун гайнаўскага аддзялення брацтва іерэй Марк Юрчук і бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак. Айцец Марк Юрчук выступіў з дакладам, у якім заклікаў сабраных дбаць пра духоўнае і цялеснае здароўе ды пра навакольнае асяроддзе. Да здаровага ладу жыцця, большай фізічнай актыўнасці, спажывання здаровага харчавання і праверкі стану здароўя заклікалі са сцэны шматлікія выступоўцы, між іншым, вядучы мерапрыемства, ураджэнец Гайнаўкі і спецыяліст па візантыйскай музыцы Марцін Абійскі.

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF