Ніва № 40 (3151), 2 кастрычніка 2016 г.

Неспакойны позірк на Усход

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

22 і 23 верасня адбыўся ў Беластоку ІІІ Усходні гаспадарчы кангрэс. Усход у назве мерапрыемства абазначае і паласу ўсходніх ваяводстваў Польшчы, і яе найбліжэйшых усходніх гаспадарчых партнёраў. Удзел у сёлетнім кангрэсе прынялі польскія палітыкі, вучоныя і гаспадарчыя дзеячы ды прадстаўнікі некаторых усходнееўрапейскіх краін: Беларусі, Літвы, Грузіі і Малдовы. І прадстаўнікі далёкага Кітая.

Уводная частка кангрэса ў яго першы дзень праходзіла ў цені лозунга „Неспакойны позірк на Усход”. Гэты неспакой наклікаюць дачыненні з Расіяй, галоўным чынам эканамічныя. Хаця ў выступленнях прамоўцаў згадваліся і ўзаемныя не надта зручныя дзеянні. Для прыкладу, літоўскі бок пакрытыкаваў Беларусь за Астравецкую АЭС, якая будуецца паблізу літоўскай граніцы і беларускі бок не прымае засцярог суседзяў адносна гэтай інвестыцыі.

Старшыня беларускай Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін адказваў: «Наш міністр замежных спраў Уладзімір Макей гатовы да размоў па гэтай тэме. І галоўнае — гэты праект павінен быць бяспечны. Мы ў Беларусі разглядаемся за энергетычнай незалежнасцю ад Расіі. Нам трэба па меры магчымасцей адмовіцца ад расійскіх газу і нафты, якія нам прадаюцца па цэнах вышэйшых чым у Расіі. Расія быццам наш харошы брат, але не выконвае ранейшых інтэграцыйных дамоўленасцей, калі былі абяцанні, што цэны будуць аднолькавыя. Цэны нашых прадуктаў уключаюць таксама энергетычны кампанент, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF