Ніва № 40 (3151), 2 кастрычніка 2016 г.

Раманаўскі юбілей

Мацей РАЦІНЕЎСКІ

«Рэдка каторая вёска святкуе дзень надання назвы, хутчэй за ўсё святкуецца дзень першай пісьмовай згадкі аб вёсцы», — між іншым такімі словамі, аўтарства Дарафея Фіёніка, можна ахарактарызаваць спецыфіку свята, якое адзначылі жыхары вёскі Раманаўка (што на Сямятыччыне). 18 верасня гэтае сяло ўрачыста адсвяткавала 103 гады з дня прысваення яму назвы. Гэтае асаблівае свята склалі рэлігійны і свецкі элементы. Да наладжання яго спрычыніліся Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах, Праваслаўная парафія св. апосталаў Пятра і Паўла ў Сямятычах ды солтыс Раманаўкі Іаанна Вардэцкая.

Добрую атмасферу 103й гадавіны надання назвы вёсцы Раманаўка весціла ўжо самое надвор’е — сонца ў гэты дзень не шкадавала сваіх прамянёў ды цеплыні. Месца сустрэчы сабраных дзеля адзначэння ўгодкаў было невыпадковае: пры пабудаванай у 2013 годзе, у сотую гадавіну прысваення назвы Раманаўцы, каплічцы з іконай св. Спаса. Менавіта там прайшоў малебен за мірнае і паспяховае існаванне вёскі і яе жыхароў. Узначальваў яго настаяцель Петрапаўлаўскага прыхода ў Сямятычах а. Андрэй Якімюк у саслужэнні вікарных а. Іаана Аўксецюка і а. Рафала Ваўранюка, а таксама вікарнага прыхода ў Падбеллі а. Марка Якімюка. У час пропаведзі а. Андрэй Якімюк звяртаўся да абшчыны беларускіх вернікаў з абодвух бакоў мяжы. Прыгадаў таксама перыяд ІІ Рэчы Паспалітай, калі праваслаўныя вернікі Беласточчыны прыналежалі да адной Гродзенскай епархіі.

Сярод прыбылых на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF