Ніва № 40 (3151), 2 кастрычніка 2016 г.

Хатка не з краю

Міра ЛУКША

У мінулагоднім конкурсе, арганізаваным Маршалкоўскай управай Падляшскага ваяводства і Музеем сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы на найлепш захаваны помнік драўлянай архітэктуры трэцяе месца здабыла хата Славаміра і Малгажаты Рынкоўскіх, якія перасяліліся ў Мокрае Бельскай гміны з падваршаўскіх Ламянак. «Мы, хоць варшавякі, але ўжо тутэйшыя», — з гонарам кажа спадар Славамір, які сёння, на беларускім фэсце, накульгвае. «О, пан Славік то той пан з кулямі», — паказваюць гледачы на мужчыну, які на лавачцы слухае беларускіх песень выканаўцаў, запрошаных у Мокрае на 51 фэст «І тут жывуць людзі».

— А так, «тут жывуць людзі», — даказвае пасля на вуліцы ягоная жонка Малгажата. — Так прыемна паслухаць і пабачыць тое культурнае мерапрыемства, паглядзець выставу ручнікоў і здымкаў пакаленняў макран. — Мы нетутэйшыя, але ўжо ведаем, што наша мясцовасць вельмі культурная, маем двое сучасных пісьменнікаў, людзі ветлівыя, акуратныя...

— Ваша хатка летась атрымала ўзнагароду, дом у Мокрым з нумарам дваццаць чатыры. — прыгадваю пабеларуску. — Вы тутэйшыя, ці прыехалі адкульсці.

— Так, дваццаць чатыры, — адказвае з усмешкай спадар Славамір папольску. Ужо не трэба яму перакладваць тутэйшай гаворкі — усё разумее. — Мы цалкам выпадкова сюды тапілі.

— Хацелі мы купіць дом у вёсцы, — дадае Малгажата. — Шукалі хату з гаспадаркай. Знайшлі, адрэстаўравалі...

— І так жывем тут спакойна, — усміхаецца Славамір.

— Дом (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF