Ніва № 40 (3151), 2 кастрычніка 2016 г.

Яшчэ жывыя людзі

Яўген ВАПА

Завяршыўся восьмы з’езд абітурыентаў Бельскага беларускага ліцэя. Мне, удзельніку ягонай афіцыйнай часткі, крыху азнаёмленым з арганізацыйнымі справамі, хочацца сказаць толькі адно: прайшоў ён у гарманічнай стыхійнасці. Была гэта радасная сяброўская сустрэча, спалучаная з эстэтычнай насычанасцю беларускасцю на ўсіх узроўнях. Гэта вельмі важна, што афіцыйшчына не стала галоўнай планкай мерапрыемства. Тое, што гэта нармальнае і здаровае свята, адчувалася ў настроі ўдзельнікаў ды ў іхніх радасных размовах і ўсмешках. Так павінны сябе паводзіць і наступныя пакаленні.

З месца сукупнасці шматпрафесійнай, беларускай інтэлігенцыі на працягу няпоўнай гадзіны перамясціўся я ў маленькую вёсачку Старына, што раскінулася ў Белавежскай пушчы на польскабеларускай мяжы. Менавіта пра гэтую ваколіцу ў сакраментальным, літаратурным сказе «Быў лес, а за лесам рускія» напіша ўраджэнец суседняй Войнаўкі Міхась Андрасюк. Праз лес у некалькіх кіламетрах распаложаная і майго дзяцінства Ітака. Старына доўгімі гадамі славілася сваім асобным лясніцтвам, якое ліквідавалася ў пасляваенны перыяд, але на карце Белавежскай пушчы знаходзіцца выдзелены Старынаўскі запаведнік, як хвала і слава мінуўшчыны.

Старына і ўсе навакольныя вёскі сталі ахвярамі вялікай палітыкі і перападзелу Усходняй Еўропы ялцінскапатсдамскімі пагадненнямі 1945 года. Раптам перад нашымі продкамі выраслі мяжа, жалезная заслона і калючы дрот, а затым сцяна лесу. І наш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF