Ніва № 40 (3151), 2 кастрычніка 2016 г.

Раздвоенасць

Міраслаў ГРЫКА

Выпадкова паглядзеў я «Googlebox» — тэлевізійную праграму жанру рэаліцішоў, якая паказваецца тэлеканалам ТВН. Спачатку з рассеянасцю. Бо пра што ў шоў гаворка? Вось так званыя сярэднія гледачы з розных частак Польшчы — групка калег з двара, тры ветлівыя адстаўнікі, мама з маміным сынком, два няясныя ў сексуальным плане хлапцы, нейкая сярэдняя сям’я з Сілезіі ці дзве сябровачкінеразлучкі — выседжваюць у сваіх дамах увесь свой вольны час перад тэлевізарамі. Яны назіраюць розныя праграмы і парознаму каментуюць іх. Часта, выкарыстоўваючы тыя ж беззмястоўныя, высокаэмацыйныя выкрыкі. У той жа час, усе патэнцыйныя тэлегледачы глядзяць, няхай час ад часу або пастаянна «Googlebox», і могуць убачыць тое ж самае на экране тэлевізара, што і ўдзельнікі. Такім чынам кожны можа сабе дазволіць на такія асабістыя ды няўрымслівыя каментарыі аб бягучых падзеях паказваных па тэлебачанні. Але ці так гэта на самой справе?

Чарговы «Googlebox» назіраў я з увагай, але з узрастаючай трывогай. З’явіліся ўва мне назойлівыя пытанні: хто з’яўляецца гледачом, а хто фактычным удзельнікам шоў? Мімаволі я пачаў выглядваць схаваных камер у маім доме. У трэці раз я не дачакаўся канца праграмы. Я толькі няўпэўнены, ці я выкінуў тэлевізар праз акно і чым хутчэй пабег да сямейнага лекара з сімптомамі цяжкага псіхічнага захворвання, якое называецца раздваеннем асобы, ці толькі заснуў перад тэлевізарам, і ў сне стаў у чарзе да акенца рэгістрацыі ў публічнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF