Ніва № 40 (3151), 2 кастрычніка 2016 г.

Звар’яваны свет

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Мы жывем у перакручаным, нейкім абсурдным і фантасмагарычным свеце, у эпоху нейкай татальнай дэзарыентацыі, страты сапраўдных каштоўнасцей, маральных вартасцей і звычайнай чалавечай прыстойнасці. Дастаткова адкрыць інтэрнэт і паглядзець дзясятак свежых навін, каб пераканацца ў гэтым. Яшчэ гадоў 4050 гадоў таму тагачасны чалавек не паверыў бы, што такое можа быць рэальнасцю. Вось свежы прыклад, навіна апошніх дзён, якую перадрукоўваюць амаль усе інфармацыйныя рэсурсы. Частку праху нейкага, нібыта вядомага амерыканскага пісьменніка, Трумэна Капотэ прадалі на аўкцыёне ў ЛосАнджэлесе за 45 тысяч долараў. „У аўкцыёне бралі ўдзел людзі з Расіі, Германіі, Кітая, Паўднёвай Амерыкі і адсюль, з ЗША”, — распавёў прадстаўнік аўкцыёну, адмовіўшыся назваць імя пакупніка. Калі хоць крыху задумацца: што прадаюць, што купляюць? Кучку попелу, якая засталася пасля чалавека, хай сабе і вядомага. За такія грошы, якія, прыкладам, сярэдні беларускі вясковец наўрад ці заробіць за ўсё сваё цяжкае працоўнае жыццё. І за што? Нават не за чэрап Гогаля. 45 тысяч за кучку попелу... Ды за гэтыя грошы можна ўратаваць трохчатырох цяжка хворых дзяцей, ці карміць месяц тысячу сірот! І так ва ўсім — нейкі футбаліст, нават сярэдняй рукі, дакладней нагі, за адзін сезон заробіць больш, чым рабацяга за жыццё на сваім аўтамабільным заводзе. Такая зараз і сусветная палітыка. Амаль нічога праўдзівага, ясна дэклараванага і падмацаванага канкрэтнымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF