Ніва № 40 (3151), 2 кастрычніка 2016 г.

VІІІ З’езд выпускнікоў Бельскага белліцэя

Аляксей МАРОЗ

На VІІІ З’езд выпускнікоў ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім, які праходзіў з 23 па 25 верасня, прыехалі асобы розных прафесій, розных узростаў і з розных мясцовасцей Падляшша і краіны. Прыцягнула іх у сваю школу ахвота спаткацца з сябрамі, настаўнікамі і прага наведаць тое месца, дзе яны вучыліся і правялі некалькі гадоў сваёй маладосці. Выпускнікі, сустрэўшыся ў вялікай школьнай сям’і, чарговы раз успаміналі супольна пражыты ў Бельскім белліцэі час, а ў ходзе спраўна падрыхтаванай афіцыйнай часткі з’езда даведаліся таксама пра цяперашняе жыццё белліцэя і захапляліся выступленнямі вучняў, якія займальна выканалі беларускія песні, народныя танцы і прыгожа дэкламавалі пабеларуску.

З’езд распачаўся 23 верасня з адкрыцця ў музеі ў бельскай ратушы выставы «Былі, ёсць, будзем» мастака, выпускніка белліцэя Міраслава Здрайкоўскага і сяброўскай сустрэчы на школьным панадворку. 24 верасня выпускнікі маліліся падчас літургіі ў Міхайлаўскай царкве, пасля якой у спартыўнай зале белліцэя прайшла афіцыйная частка з’езда. Дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк прывітаў прыбылых на з’езд выпускнікоў, запрошаных гасцей і распавёў пра школу, звяртаючы ўвагу на адукацыйныя поспехі і асаблівую атмасферу ў ліцэі.

— Прыйсці вучыцца ў белліцэй, гэта справа не для менчакаў (слабакоў — рэд.). Аднак вы тут у сябе і можаце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF