Ніва № 39 (3150), 25 верасня 2016 г.

Крыж у падляшскім краявідзе

Міхал МІНЦЭВІЧ

Краявід фармуюць геаграфічнапрыродныя фактары і дзейнасць чалавека. Пакуль людская актыўнасць абмяжоўвалася да задавальнення натуральных патрэб, побач прыроднага паўставала стваранае чалавекам гарманічнае культурнае асяроддзе. Прыкладам такой гармоніі з’яўляецца краявід падляшскіх вёсак. Рэшткі традыцыйнай народнай культуры захаваліся да нашых дзён у планіроўцы сядзіб, у выглядзе забудаванняў, у малых архітэктурных формах — перш за ўсё ў прыдарожных крыжах і каплічках.

Амаль дзве тысячы гадоў крыж успрымаецца як засцярога ад нядобрага. Ад вытокаў хрысціянства крыж стаў жыватворным сімвалам збаўлення.

Прыдарожны крыж у канцы вёскі меў ахоўваць жыхароў ад хвароб, раптоўнай смерці, пажару, паводкі і ўсялякіх іншых няшчасцяў, а таксама ўказваць правільны шлях і ўмацоўваць веру. Да сёння захавалася традыцыя, прынамсі ў Орлі і навакольных вёсках, што перад крыжом у канцы мясцовасці затрымоўваецца пахавальнае шэсце, якое суправаджае пакойніка ў яго апошняй вандроўцы на мясцовыя могілкі. Бацюшка адпраўляе кароткі малебен і шэсце рушае далей. У некаторых мясцовасцях крыжы, якія раней стаялі на акраіне, запар з новай забудовай апынуліся быццам унутры мясцовасці.

Крыжы ставілі на межах палёў, вёсак, прыходаў, у месцах цудаў, перад крыніцамі і дамамі. У 1990х гадах налічыў я ў Арлянскай гміне каля двухсот вясковых і палявых крыжоў, усе іх сфатаграфаваў, распытаў пра іх у людзей, шмат якіх ужо няма, ды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF