Ніва № 39 (3150), 25 верасня 2016 г.

Каля Мельніка

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Некалькі месяцаў таму ў некаторых нашых мясцовасцях паявіліся адмысловыя аб’екты, названыя Месцамі абслугі веласіпедыстаў (MOR — Miejsce obsługi rowerzystów). Гэта прыпынкі на размашыста задуманай велатрасе GreenVelo, якая памечана па знакавых месцах уздоўж усходняй граніцы Польшчы — ад Балтыкі да Карпат. Пасярэдзіне гэтай трасы рака Буг, цераз якую мела быць перакінута кладка ў Няміраве, што на самым поўдні нашага Падляшскага ваяводства. Мела быць, але не атрымалася. Вось я так і задумаў адправіцца ў той бок, у бок Мельніка, бо ж Няміраў у тамашняй гміне...

Злез я з поезда на прыпынку ў Сычах і падаўся на Святую Гару Грабарку, бо ж і туды, як у знакавае месца, вядзе тая траса. Была гадзіна дзявятая, на манастырскай тэрыторыі панавала цішыня, таму я не спыняўся там, толькі падаўся па памечанай адмысловымі знакамі трасе GreenVelo ў напрамку Мельніка. У мясцовасці Конскія Горы шлях з асфальтоўкі павярнуў на жвіроўку ў напрамку МашчонайКаралеўскай...

Траса выйшла на ўсходні канец вёскі, на шашу, якая яшчэ каліськалісь пралягла паміж гістарычнымі ваяводскімі цэнтрамі Рэчы Паспалітай — паміж Берасцем і Драгічынам. І вось у гэтым месцы, на ўсходнім канцы МашчонайКаралеўскай, поўная нечаканасць: сто метраў асобнай веладарожкі з асфальтавым насцілам з аднаго боку шашы і столькі ж далей, але з другога боку. Тая веладарожка з двух адрэзкаў і завершана тамашнім MORам...

Што ж такое ў тым MORы? Гэта паветка на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF