Ніва № 39 (3150), 25 верасня 2016 г.

Тамара — літоўская князёўна

Іаанна ЧАБАН

У абыякавай кампаніі сала лебядой, у добрай — лебяда салам. Дакладна ў час гаманлівага крынскага «Трыялога» ў Нарэйках пад Гарадком адбыўся чарговы, ціхі «Нарай» Тамары БолдакЯноўскай. Сустрэча з году ў год курчыцца па форме, але не па змесце. Няма тут штучнай філасофіі, вымушаных інтэрпрэтацый, пералівання з пустога ў парожняе ці з поўнага ў пустое. У Тамары гавораць выключна паэзіяй і прозай, часам лепшай, часам горшай, але заўсёды ад сэрца. Усё тут простае і зразумелае: вёска, хата, мова, пачастунак, песня і цалкам пазбаўлена эгаізму і часткова жаноцкасці, драматычная «Ксенія» аўтарства Іаанны СтэльмашукТроц і Тамары БолдакЯноўскай.

У Нарэйкі еду на веласіпедзе. Да багажніка прывязваю бляху яшчэ цёплага, дражджавога пірага. Ззаду застаюцца задушлівыя клубы інтэлігентных дыспутаў. Сярод сапраўдных людзей і з іх радасцю, болем, поспехам і няўдачай адчуваю сябе свабодна, лёгка, бестурботна.

Гасцей «Нарая» вітаюць развешаныя на сцяне хаты вялікія, чорнабелыя, смяротнахалодныя партрэты яго гаспадароў — Тамары і Антона. Побач з партрэтамі — іх вершы ў такім жа настроі.

— Здымкі паходзяць з выстаўкі, якую Войцех Кас рабіў у леснічоўцы Пране, — кажа Тамара. — З алейкі партрэтаў, выбраных ім паэтаў і пісьменнікаў. Ён таксама падбіраў вершы. Мой «Pytania do samobójczyni», прысвечаны смерці малодшай дачкі лепшай сяброўкі. Паходзіць з найбольш сумнага зборніка «Rozdziały». У гэтым вершы ўспрымаю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF