Ніва № 39 (3150), 25 верасня 2016 г.

Сакольскія смакі мужыцкай гісторыі

Уршуля ШУБЗДА

Больш даверылі вясковым гаспадыням, веды якіх абапіраюцца на шматгадовыя традыцыі, чым вопытным кухарам з самых лепшых рэстаранаў. Ян і Лукаш Анцыпы, бацька і сын, стварылі сваю ўнікальную марку, якая стала вядомая не толькі ў Польшчы, але ў такіх краінах як Японія ці Кітай. Дзякуючы ім стравы бедных сакольскіх мужыкоў, якіх часта саромеліся сакальчане, сёння сталі эксклюзіўным таварам — у гастранамічным жаргоне — таварампрэміумам.

У падарожжах, куды б мы не паехалі, каб уражанні былі поўнымі, варта паспрабаваць рэгіянальнай кухні. Пазбавіцца на момант кулінарных звычак і адкрыцца на новае, часам на дзіўныя стравы. Гэта магчыма банальныя тэзісы, але ў «Карчме пад сокалам» у Саколцы яны асабліва пацвярджаюцца. Перш за ўсё гэта сертыфікаваны гастранамічны пункт, які ў сваім меню прапануе традыцыйныя стравы рэгіянальнай кухні. Чарговым важным элементам з’яўляецца магчымасць пазнання мясцовай традыцыі і кулінарнай культуры.

— У нашым меню няма выпадковасці, — падкрэслівае ўласнік «Карчмы пад сокалам» Лукаш Анцыпа. — Кожная страва, якая знаходзіцца ў нашай карце, нясе за сабою частку мясцовай гісторыі, грунтуецца на лакальных прадуктах, якія купляем ад мясцовага насельніцтва — ад мяса па агародніну. Апрача таго ў нашай карце знаходзіцца інфармацыя аб даўнейшых прадуктах, якія «вярнуў да жыцця» мой бацька. Дзякуючы гэтаму можна не толькі смачна з’есці, але пры нагодзе даведацца пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF